А

Давай з табой палечымся каханнем.
Не проста так -- каб захапiла дух.
Каб сонца прабудзіла сэрцы ўранні,
Каб для дваіх свой малявала круг.

Давай  спасцігнем разам сэнс жыццёвы:
З'яднаем сэрцы, паяднаем лёс,
Каб ён не стаў для нас пакутным, цёмным,
Каб у раллі спадзевам дум прарос.

Давай з табой збудуем снежны замак,
Дзе шчырым словам знойдзецца спачын.
Кахаю я. І ты -- кахай таксама,
Бо дзе каханне -- там няма змаршчын.

Ты кажаш мне, што згодная на ўмовы.
Я ведаю -- цябе паслаў мне лёс.
Мы знойдзем у каханні тыя словы,
Што з вераю памкнуцца да нябёс.

03.01.2021.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →