Будзь
Светлы вобраз узвышаных дум.
Без цябе шлях губляецца ў вечнасць.
Без цябе -- я на ім прападу.
Гавару табе: дзякуй за вобраз,
За натхненне і думаў палёт...
Калі будзе з табою ўсё добра --
У душы не завые каёт.
Проста -- будзь светлячком каля сэрца,
Асвяці яго позіркам дзён.
Дай магчымасць надзеі сагрэцца
Да якой мы з табою ідзём.
Будзь маёю прыгожаю марай:
Маёй песняю вольнаю будзь!
Прыйдзе час -- і мы ўзнімемся ў пары
Да аблокаў, што мірна плывуць.
А пакуль -- я шчаслівы, што маю
Побач з сэрцам святло тваіх дум.
Светлячок, я цябе абдымаю
І з табою да зорак іду.
03.01.2021.
Свидетельство о публикации №123020208619