Скрадзеная памяць

Няма ратунку болей у дварах --
Спакой людзей парушаны ў пад'ездах.
Улада сее ў Беларусі страх
І не дае нам права для паездак.

Не маем мы ні крыжа, ні імя --
У нас сягоння скралі нашу памяць.
Хто быў Гальяш -- раптоўна стаў Ілья --
Гісторыю імёнаў здрайцы паляць.

Калі б Купала бачыў гэты здзек,
Сказаў бы: што ж вы робіце, вар'яты?
Скруцілі б Янку здраднікі ў хадзе
І кінулі ў Акрэсціна за краты.

Калі б Максім сягоння з намі жыў --
Яго б за верш з Пагоняю забралі:
Дубінкамі пабілі ў гаражы,
Ці, проста, непрыкметна ноччу скралі.

У строй народны стаў бы сын Якуб,
Паклікаў гучна: брацці, далучайся! --
Каб памяць дзён не канула ў раку,
Не маем права мы згубіцца ў часе.

Бо Мы -- НАРОД, які жадае жыць,
Дзеля дзяцей, дзеля сваёй Айчыны.
Чаму ж улада здрадная дрыжыць,
Хавае зброю з пугай за плячыма?

Няўжо народ, што выйшаў на пратэст,
Так раззлаваў яе ў каўчэгу Ноя?
Мяркую, што зрабіць ёй трэба тэст
На вернасьць людзям, Беларусі, мове.

06.01.2021.


Рецензии