Ты i Я

Ты яшчэ не ведаеш аб тым,
Што з табою я крануўся Раю.
Ты над лугам -- сонейка уздым.
Я -- агонь, што з ночы дагарае.

Ты і я -- два сымбалі жыцця,
Для якіх расцвіў расою ранак.
Ты і я -- два светлых пачуцця,
Што жыццё для роздуму абрала.

У тваіх вачах струменіць дзень.
У маіх вачах квітнее лета.
Паглядзі! -- лілеі на вадзе
Асвяціў для нас уночы ветах.

Ты і я -- гармонія душы:
Песня лёсу і зямное кола...
Ты і я -- наш рай у шалашы,
Над якім зіхціць жыцця падкова.

07.01.2021.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →