***

Гучалі ў Храме медныя званы.
Іх языкі нам праўду гаварылі.
І ёй няма сумневу і маны --
Сын Божы нарадзіўся ад Марыі.

Святая дзева чыстае красы
Дзіця ад Бога сёння нарадзіла.
Па ўсёй зямлі гучаў званоў пасыл,
Што гэта цуд, што гэта проста дзіва.

Ад зорнага святла, што даў нам Бог,
І да валхвоў, што ёй дары прынеслі,
Імчала вестка з гор, нізін, дарог --
Складалі людзі аб тым цудзе песні.

І радасці той не было канца,
Бо нараджэнне сына стала явай.
Анёлы пасылалі нам ганца,
Які скакаў з той радаснай аб'явай.

07.01.2021


Рецензии