Афрасiннi, заступнiцы зямлi беларускай
Я дзякуй Афрасінні гавару.
Люблю я вёску стомленую ў леце
І дрэваў цень, што студзіць галаву.
Люблю свой край, дзе вольныя азёры
Лілеямі і лотаццю цвітуць.
Да іх штоноч з нябёс спяшаюць зоры,
Каб паглядзець на белую ваду.
Заступніца зямлі ўсебеларускай!
З якіх вышыняў веру ты нясеш?
Яна імчыць да нас па сцежцы вузкай,
Нясе ў руках намолены твой верш.
У ім жывуць зямлі маёй святыя,
Хто Богу дні з малітвамі аддаў,
Каб Ён збярог і Храмы, і святыні,
Нікому іх за грошы не прадаў.
Іграюць струны дум у паднябессі.
Анёлы там апранутыя ў строй.
Яны спяваюць Аффрасінні песні,
Любуюцца заступніцай, сястрой.
Свидетельство о публикации №123020208368