У Тураве
Тут згодна легендзе сто храмаў было!
Яны праціналі ўсё неба крыжамі,
Каб мірнае сонца над намі плыло.
У Тураўскім княстве -- надзея і вера:
Царква Усіх Святых, ды з камення крыжы.
Кірыл і Лаўрэнцій глядзяць тут з даверам
На тых, хто заўсёды з малітваю жыў.
Сакральнасць царквы -- у пашане Марціна,
Крыжоў, што насупраць цячэнню плылі...
Тут шыльда Астрожскаму ёсць Канстанціну:
Таму, хто адданы быў сэрцам зямлі.
Не ўбачыш тут велічы колішніх Храмаў --
Разбураны войнамі, часам, жыццём...
Дванаццаць крыжоў, як Апосталаў рана.
Свет Божы ад трох нам сягоння відзён.
У неба палесскае Тураў глядзіцца --
Узгадвае продкаў, стары манастыр,
І Храмы, што прагнуць ізноў адрадзіцца,
Пракласці ад Бога да сэрцаў масты.
Свидетельство о публикации №123020208340