***

Жыццё -- разблытаны клубок,
Што нам паказвае дарогу.
Адзін пайшоў у правы бок --
Другі нясе малітву Богу.

А я ў клубок звіваю ніць,
Каб даць спадзеў для ўсіх, хто збочыў
Са шляху дзён:
Каму баліць
Радзімы шлях у пашчы ночы.

08.01.2023.


Рецензии