Колеры душы
Што кожнаму даюцца з нараджэння.
Каханне -- гэта рай у шалашы
І фарбаў тых на вуснах пацвярджэнне.
Мой колер -- гэта пушчы і лясы.
Твой колер -- гэта луг, які квітнее.
Ты заплятаеш лета ў валасы
І на агонь глядзіш, што ўночы тлее.
Між намі ноч, няроўны сэрцаў стук,
Які крануўся фарбы той дзівоснай.
Учора мы сплялі надзею з рук --
Сягоння падміргнуў нам ранак росны.
На крыллях золку страпянуўся дзень,
Зайгралі хвалі свой матыў спрадвечны.
Два колеры на вусцішнай вадзе
Хусцінаю прыкрылі нашы плечы.
30.01.2022.
Свидетельство о публикации №123020208217