***
Знішчаеш патрыётаў, змагароў.
Ідзеш адна са славаю дурною:
Пасеш народ, нібы пастух кароў.
Куды ні глянь -- паўсюль відаць той статак,
Які маўчыць пад пугай пастуха.
Не памятаюць мовы хлеў і хата --
Працялі долю смутак і туга.
Дзе гонар твой, які будзіў ліцвінаў
І клікаў у Пагоню збройны чын?
Дзе моц твая, якую воля звіла?
Чаму мы церпім здзек?
Чаму маўчым?
Няўжо ў душы не засталося веры,
Якую Каліноўскі абудзіў?
Ад боязні мы зачыняем дзверы,
Жывём у страху волі супраціў.
Не веру я, што нас скарылі здрайцы --
Мы проста свае сілы бераглі,
Каб кліч Пагоні стаў сумеснай працай
Для тых людзей, што здзек перамаглі.
01.02.2021.
Свидетельство о публикации №123020208208