КРОК ДА ВЕРЫ

Чужыя песні на маёй Радзіме
Сцінаюць думкі, выразаюць дух.
Аглух народ, што быў раней адзіным,
Не ў стане ён адрозніць пчол ад мух.

Ідзем назад, а думаем,  што ўперад --
Час спакусіў жаданні, мары, лёс...
Трываюць здзек і дрэвы і папера --
Не здольны конь узрушыць з месца воз.

Не той прарок паклікаў за сабою
Чуллівых і даверлівых людзей.
Не той прарок у рукі даў ім зброю
І на суседа ўсіх з вайной вядзе.

І толькі той,  хто не пакрочыў следам,
Змог шлях знайсці, які прыдумаў Бог.
Ён у малітве сэнс духоўны зведаў,
Якога я крануцца сэрцам змог.

Ад светлых думак прарастае вера
Да зорак тых , якіх не бачыць зрок.
Яна ў душу заглядвае з даверам
І дазваляе мне зрабіць свой крок.

02.02.2020.


Рецензии