Калейдаскоп

Крыніца-лёд,
пчалы палёт,-
гудзіць-спявае
ды шукае
на кветках мёд.
Далёкі бор,
палёў прастор.
Блакітненькі лянок-
перад дажджом ліловы,
і ў лузе на траве
з цялятамі каровы.
Стрыжоў разлёт
з-пад стрэх на хатах
і сіні васілёк
сярод палёў стракатых.
І клопаты буслоў
у гнёздах на слупах,
уладкованых на колах ад вазоў;
і цішыня трывае да світанку,
і толькі пеўня крык у шэрым ранку.
Уздоўж гасцінца
віслыя бярозы.
Спякота,цішыня
да навальніцы.
Трава ў расе
і над вадзіцай
рэчкі з лозамі-
крыштальныя стракозы.

І гэта дзе?
І ў ціхіх вёсках
і ў прыгараднай слабадзе,
як на прыволлі я хадзіў
ў малешкія і сталыя гады.

PS/Это перевод моего "Калейдоскопа"  на бел.мову


Рецензии