***

Дзівін старажытны, Дзівін малады

Праз сівыя вякі, праз стагоддзі
Нам паданне ад продкаў дайшло
Пра імкненне людзей да свабоды
Ды пра роднай зямлі хараство:

“Уцякалі ад ворагаў лютых
Праз балоты і неруш лясоў,
Безнадзейна, праз боль і пакуты…
Каго неслі, хто ледзьве ішоў.

Раптам скончыўся лес гэты нудны.
І адкрыўся чысцюткі прастор:
Луг зялёна-рамонкавы, цудны,
Паабапал рабіны касцёр.

І пачуўся тут голас з натоўпу:
“Дзіва!”, “Люба!”мясціну назваць.
Будзем жыць тут шчасліва і доўга,
Сеяць хлеб і дзяцей гадаваць”.

Дзівін наш, наша возера Любань…
Кожны назвы душоў зразумеў.
Твае дзеці цябе не разлюбяць,
Ты гісторыю слаўную меў.

Не цураліся цяжкае справы,
З дабрынёю жылі, не са злом.
Меў калісь Магдэбургскае права
Дзівін наш, хоць быў проста сялом.

Не загінуў у багнах палесскіх,
Перамог цемру злосную ён.
А пазней, часткай вобласці Брэсцкай,
Ледзь не дваццаць гадоў, быў раён.

Тут, такі нам знаёмы ад роду,
Векапомны і велічны цуд:
Дуб Сувораўскі – помнік прыроды,
Сцеражэ пільна родны наш кут.

Вабяць вока лясы, пералескі,
Слых кранае бярозавы гай.
Дзіва-дзіўнае – гонар Палесся,
Год ад году квітнее наш край.

Тут, дзе сосны гайдаюць аблокі,
Дзе туман ранкам сцеле ручнік,
Любань явіць свой твар сінявокі,
Калыхаючы сонечны блік.

А, дзе сцежку калісьці хавалі
Пад квяцістым кілімам лугі,
Лагер з цёплаю назваю “Хваля”,
Будзіць летам ад сноў берагі.

Мноства чараў схавана таемных,
Ты душою іх тут адшукай.
Прыпыніся, хаця б на імгненне,
Дзе шапоча над Любанню гай.


Рецензии