Мой край

Мой край прыгожы ў кожную часіну:
І калі спіць ён у зімовым сне,
Калі вітае клёкатам бусліным
Ды жаўранкавым спевам па вясне.

Мой край любімы, такі сэрцу родны,
Нябёс прасторы, шырыня палёў!
Як сонейка ўсміхаецца лагодна,
Узняўшыся над гнёздамі буслоў!

Люблю той час, калі ляцяць высока
У сінім небе клінам журавы,
Калі туманы сцелюцца здалёку,
Мядовы пах ад скошанай травы.

А як прыгожа, калі летнім ранкам
Ідуць камбайны ў полі на жніве!
І рыжы кот, скруціўшыся ля ганку,
Дзяцінства час напамінае мне.


Рецензии