Заспявай мне песню
Як матуля, ціха песню заспявай.
І пад гэтую песню ўспомніцца былое,
Родная старонка і радзімы край.
Заспявай мне песню, каб кранула сэрца,
Каб кранула нешта ў маёй душы,
Каб яна спявала і ляцела птушкай
У далёка-блізкі край мне дарагі.
Заспявай пра долю, што матуля просіць,
Галаву схіліўшы, для дзяцей сваіх,
І як татка зранку травы ў полі косіць,
І пра думы ў сэрцы кожнага з іх.
Заспявай, былое каб магла я ўспомніць,
Як квітнеў вясною наш пахучы сад.
Заспявай пра тое, што душу трывожыць,
Каб паслухаць песню кожны быў бы рад.
10.02.2018
Свидетельство о публикации №123013005238