Якубу Коласу

Глядзіш задуменна на горад
Паэт беларускі, наш Колас!
Магутны і мудры, як волат,
У кожнага ў сэрцы - твой голас.

Гучыць беларускае слова
Разліўна над Свіслаччу весняй
Матулінай ласкавай мовай,
Шчымліваю бацькавай песняй!

Твае неўміручыя творы -
Наш ветразь у пошуках шчасця,
Не дасць патануць нам у моры
Зняваг, забыцця і нянасця...

І ўзімку, і ўлетку, і ўвосень
Натхняеш народ наш, краіну
Паглядам, што веру разносіць,
Багаццем, што нам ты пакінуў.

Ці чуеш, дзядуля Якубе!
Паэт ты наш родны да скону!
Жывы ты, пакуль цябе любяць,
Наш веліч шаноўны і гонар!

Фото интернет


Рецензии