Вось так i жывём

У цела Хрыста забівалі цвікі --
Чуліся грому раскаты.
Гэтак у думкі людзей праз вякі
Страх забіваюць каты.

Як многа стагоддзяў прайшло з тых часін --
Усё паўтараецца зноўку.
Карнікі больш не баяцца асін --
Іх шлях -- па чырвоным шоўку.

Крывёю народа заліты лугі --
Крывавымі сталі дарогі.
Малюе жыццё на аблоках кругі --
Адтуль бачны д'ябла рогі.

Вось так і жывём ад пакут, да пакут,
Шукаем свой шлях да Бога.
Не ведае шчасця і радасці кут --
Расце на зямлі трывога.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →