Дзякуй, Божа

Дзякуй, Божа, за зямлю, за мову,
За малітву, што нясе спакой.
Мне штодзень: з народзінаў да скону
Крыж на целе адбіваць рукой.

Дзякуй, Божа, што Ты даў магчымасць
Адганяць тым крыжам злосны дух:
Ратаваць самотную Айчыну,
Піць з крыніц свянцоную ваду.

Дзякуй, Божа, што Ты змог узняцца
Са свайго пакутнага крыжа
Да нябёсаў, дзе шчыруе праца
І расце духоўнасці мяжа.

Дзякуй, Божа, за Тваю спагаду,
За любоў, што кожнаму з нас даў,
І за Храм, дзе абразы і ладан,
І за дух, што мой народ з'яднаў.

Дзякуй, Божа, за царкву старую
І той Храм, што перажыў вайну.
Ведаю -- Ты ўсім грахі даруеш --
Жыць з грахом -- прызнаць сваю віну.

Дзякуй, Божа, што твая дарога
Асвятляе шлях мільёну ног.
Покуль ты жывеш -- мой шлях да Бога
Гэта верш, які я стварыць я змог.

29.01.2022.


Рецензии