Белы камень

Калісьці, я сярод пяску знайшоў бялявы камень.
Падняў яго, ды ледзь данёс да чорнае вады.
Закінуў камень прама ў вір.
Пайшлі кругі рыўкамі --
Хацеў мне камень паказаць на дне свае сляды.

Я спадзяваўся, што вада ад камня стане белай.
У сэрцы думу тую грэў усё сваё жыццё.
Прыйшоў аднойчы да ракі -- і сэрца анямела:
Няма вады -- на камні тым хтось распаліў касцёр.

Ён ад вуголляў пачарнеў,  не набрыняў вадою --
Не здолеў чорную ваду ачысціць так, як след.
Ішоў назад дадому я, узгадваў  рэчкі долю,
І камня белага таго счарнелы сілуэт.

29.01.2021.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →