Дождж iдзе павольна...

* * *

Дождж ідзе павольна, пакрысе.
Тупае па лужынах паважна.
Быццам з-пад ілба глядзіць на ўсе
Шапікі, дамы, платы і лазні.
Радуецца ціхенька ў душы,
Што нарэшце скончылася спёка.
Ля ракі гуляе ў галышы,
Мые месяц пенаю з аблокаў.
Адмывае поўню да зімы —
Каб да бляску, да шклянога ззяння!..
Снедаю. Яечня і камы,
Мары, прагарэлыя дазвання.

2.08.2019


Рецензии