З Усходняй Грэцыi над морам

З Усходняй Грэцыі
Над морам
Крылаты гойсае Зефір:
Вятругі шле
Грымотна зорам,
Спасцігае: дзе - мір...

Навошта? о, вястун
Свабоды,
Адзін, над безданню вады,
У нашым свеце
Ты бязродны,
Незразумелы да жуды.

...А ў Доме промняў
Між багамі
Гучыць цэўніца, і чало
Мадонна
Мяккімі рукамі
Мілуе ветла, праз крыло...

Зефір! стрымай
Віры напругі
І ўратуй агмень любві,
Увачавідкі зведай гукі
Жыцця!
Дзе свет не на крыві...


Рецензии