Агнiстасць

Хутка, хутка
Тут, ля хаты,
Вокан і двара
Лісце - жоўтыя дукаты -
Ператрэ зара...

І тады
Вогнепаклоннік
Разамкне далонь.
У вадзе,
Як апалоннік,
Паплыве агонь.

Раздзімаючы
Зноў гурбы,
Абгабліць галлё,
І абрынецца на клумбы,
Дзе сцябло, быллё,

І апошніх кветак 
Квецень
Вырве вастрыню:
І за боль, і ліст і вецце,
Аднясе агню.


Рецензии