У тваёй хацiне

Дзесьці каля вёскі
Заіграў гармонік.
Загучала песьня
Роднае зямлі.
Белыя бярозкі
З нівамі гамоняць --
Сокам сваім веснім
Глечык абнялі.

Прыпеў:
У тваёй хаціне сёння
ладзяцца вячоркі.
Там кадрыль вясёлы
радуе гасцей.
Зоркавы гадзіннік
Коціць  поўню з лысай з горкі,
А ў мяне ля сэрца
Позірк твой расце.

Нас з табой злучыла
Полька-весялуха.
Паяднала сэрцы
На мажорны лад.
Я сваёй дзяўчыне
Прашаптаў на вуха:
Выйдзем з хаты ў сенцы,
Пройдземся ля хат.

Прыпеў:
У тваёй хаціне
Сёння ладзяцца вячоркі.
Там кадрыль вясёлы
радуе гасцей.
Зоркавы гадзіннік
Коціць поўню з лысай горкі,
А ў мяне ля сэрца
Позірк твой расце.

У маёй дзяўчыны
Стан такі прыгожы,
Што схаваць красы той
Ночка не змагла.
Пацалунак шчыры
Певень патрывожыў,
Луг расу прасыпаў
На яе нагах.

Прыпеў: (паўтор)

15.01.2021.


Рецензии