Д яблау рай

Студзень думкі Крамля не студзіць --
Мкне ракета на горад Днепр.
Пад руінамі дома людзі --
Стаў пад'езд, бы магільны склеп.

Гэтак нелюдзі нішчаць веру,
Што ўзрасла на Святой Русі.
Чорны вырак з рагамі звера
Горад Кіеў сваім прысніў.

Стала мала яму Расеі --
Там прададзены кожны слуп.
Ён вайну між людзей пасеяў,
Каб яны не зварылі суп.

За вайну агітуюць здрайцы --
Стаў экран прапагандай дзён.
Не дрыжаць у хлусліўцаў пальцы,
Калі міны ўзрывааюць дзёрн.

На вайне той чужыя дзеці
Паміраюць за д'яблаў рай.
Ён іх літарай "Z"  памеціў,
Абяцаўся даць каравай

З украінскай пшаніцы белай,
Што  пасеяў і зжаў народ.
Не загіне з народам вера --
Кожны колас дасць намалот.

15.01.2023


Рецензии