ВОЛЯ I ДУША

Каб знішчыць волю ў кожным чалавеку,
Патрэбна знішчыць у душы той дух,
Што не дае загінуць ёй спрадвеку,
І не дае забыцца вечных дум.

Бо воля чалавека -- гэта стрыжань
З якім душа ўзлятае да нябёс.
Яна нясе крыж веры над Парыжам,
Спявае Беларусі вольны лёс.

У гэтай песні ёсьць свае законы --
Парушыць іх не здольны нават Бог.
Бо воля -- ад нарадзінаў да скону
Вартуе веру, што народ бярог.

Ніхто не ў праве перайначыць межы
Дарогі той, якая нас вядзе
Да мудрасці духоўнай Белавежы,
Лілеяў сну на Прыпяцкай вадзе.

Бо слова Беларусь -- яно ад волі
І долі той, што выпала на лёс.
Калі яно ў душы -- глыток спатолі
Не дасць праліцца мору нашых слёз.

01.11.2021


Рецензии