Лiцвiны мы

У нас свае Майданкі і Хатыні,
У нас свае заступнікі жыцця:
Гісторыя, культура і святыні,
І  герб, і мова, і Айчыны сцяг.

Не трэба нам чужога свата, брата --
Мы здольны самі край свой ратаваць:
Дзяцей сваіх з Еўропай новай сватаць,
Утульны дом для ўнукаў будаваць.

Мы знойдзем час для мовы і для песні --
Увесь Сусвет пачуе: мы -- народ.
Мы тыя, хто нашчадкаў гонар неслі,
Аберагалі памяць з году ў год.

Чужой зямлі не трэба нам і пядзі,
Нам хопіць той, што надзяліў нас Бог.
Мы на сваёй зямлі жыццё наладзім
І выберам патрэбную з дарог.

Бо мы нашчадкі тых,
Хто не скарыўся,
Хто родны край ад войнаў ратаваў.
Ліцвіны мы...
І гэтым ганарымся --
На нас не ўбачыш рабскага таўра.

16.01.2019.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →