Алфавiт

Я -- твой алфавіт.
Ты можаш мяне вучыць
І прэч адганяць адзіноту.
Ты можаш агнём начным
Выпальваць літары-ноты.

А, хочаш -- з табой удваіх,
У моры прыгожых словаў,
Мы знойдзем для шчасця міг
З яскравай жыцця асновай?

Па хвалях імклівых дум,
Што мову малітвай будзяць,
Я разам з табой іду,
Бо літары -- гэта ж людзі.

Краніся жывой вады,
Глыбіняў вялікай мовы,
Ды сэрцам адчуй уздым,
Бо літары -- гэта ж словы,

Якія вяртаюць нас
Да страчаных дум, вытокаў,
Дзе веры агонь не згас
І памяць плыве высока.

18.01.2022.


Рецензии