Лыжня

Я іду да цябе па тым снезе, якога не бачыў --
Паміж нашымі сэрцамі ён неўзабаве растаў.
Я не ведаю, хто з нас зіму нечакана зыначыў,
Хто ў цнатлівай пары адабраў столькі дум, хараства.

Энергетыка веры не ведае межаў і часу.
Ты мяне разумееш, а я адчуваю цябе.
Новы верш пачынаю з любові, каб думкі адразу,
На тым снезе, што бачылі  мы, не згубілі свой след.

Гэты след на паперы застыне радком маім шчырым.
Ты па гэтай лыжні будзеш бегчы паглядам вачэй.
Мы з табою праклалі свой след і лыжню для Айчыны,
Каб астатнім ісці да яе стала трошкі лягчэй.

Эміграцыя снегу -- не ёсць эміграцыя думак.
Нашы сцежкі адкрыты для тых, хто ўзгадуе дабро
І пасее той снег, што я ў вершы з каханай прыдумаў,
Бо адчуў прыцягненне: дакладней -- Адама рабро.

24.01.2020.


Рецензии