Насланнё

...Праз кіпарысы, дзе бамбукі,
Галера на поўдзень плыве.
Узнялі ветразь спрытна рукі,
Зіпун нібы на галаве
У капітана з голым торсам,
Крывая шабля на рамні.
Віно, разбаўленае морсам,
Прыносіць кухар дзень пры дні
У ніжні люк. Матрос на варце.
Ружжо ля скарбніка ляжыць.
І вецер носіцца ў жарце, 
Пакуль прасцяг - сінь бяжыць!..
Гандолы... мроі капітану.
Сабака панны - залаты.
І хараство, веліч стану
Ізноў вандруе між вады...
Купцы. Венецыя. Хвалюе
Успых ліхтарні. І агонь,
Каб прыгадаць яе далонь,
Ужо не свеціць, а малюе...


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →