Шукаем шчасце

У мнагадзетнай мацi запытала,
 – Як шчасце адшукаць на свеце?..
 – З вясной прыйдзiць, сходзiць ў водах талых,
 Маё вось шчасце – гэта дзецi.

Вучу любiць жыццё i радасць сеяць,
Запаленую свечку Богам
Не затушыць, з душой, як поўны месяц,
Iсцi удаль сваёй  дарогай.

Спытала вечарынай у бабулi,
Калi i як сустрэць мне шчасце?..
 – Унукi, бач, як соладка паснулi,
Любоў да iх не дам я скрасцi.

Гасподзь iх нараджэннем лёс аздобiў,
Малюся Богу днём i ноччу.
Каб прамiнулi беды i хваробы,
Шлях роўны, светлы напрарочыў.

Паслухаць мудраца жадала вельмi,
Што лiчыць ён за асалоду?..
 – Ад нас залежыць шчасця разуменне,
У кожнага свой шлях да броду.

Вучыцца трэба бачыць ўглыб i далеч,
Заўважыць зерне ў пустазеллi.
Яно, як той Анёл, нам шчасце дарыць,
Ад чорных дум – святое зелле.

Галоўнае знайсцi сябе i шлях свой,
Прайсцi,  не збiцца на дарозе.
Не развiтацца сэрцам з зоркай яснай,
З душою жыць заўсёды ў згодзе.


Рецензии