Доказ цуду

Халат чараўніка
яшчэ захоўвае празрыстую цеплыню вялікага цела, як пясок пад хвалямі.

У кішэнях галактыкі й кветкі,
малаток, аловак.
Гаспадар толькі што выйшаў -
за секунду да таго, як ўвайшлі мы.

І халат вісіць у самоце,
нібы цёпла-сіні доказ
таго, што на сьвеце
існуюць халаты чараўнікоў


Рецензии