Знутрывонка

Калі неба зазірне ў цябе - каго яно там пабачыць?

Дзіўную істоту, зробленую са слоў, абгорнутых лісьцем,
з маленькай сіняй машынкай унутры ці самога сябе, апранутага ў плашч і капялюш?

(На падшэўцы плашча напісана "БОЛЬ", на вонкавым баку - "РАДАСЬЦЬ",
а на капелюху красуецца сіняе пёрка - калі вецер сьпявае свой танец,
яно ціха трымціць
нібы памятае, як трымаць у паветры лёгкае птушынае цела).

Калі ты зазірнеш у неба - каго ты там пабачыш?

*Знутрывонка - назва птушкі


Рецензии