Прабегла хваля назаужды

Вякамi кацiць ўдалеч воды,
Спявае песнь нястрымны Нёман.
Нясе свой скарб ён год за годам
У край далёкi, незнаёмы…

З вярбою нiцаю жартуе,
Прычэша хваляй яе косы,
Ды рабiзною расцалуе,
Гарэзна  песцiцца  з адкосам...

Падхопiць голле, лiст апаўшы,
Што бура закружыла вiхрам.
Нясе i кружыць, разам з прахам
Скрывае хваляй сваёй цiхай.

Палёў кармiлец  наш магутны
Аглядвае свае прасторы.
Пятляе часта, як сын блудны,
Нясе былiны, радасць, гора…

Вярнуць паток – няма той сiлы,
Хоць прыпынiць адну хвiлiнку,
Частуе край свой сокам сцiпла,
Бажыць, спяшыць без адпачынку.

Прамчалi хвалi, iх падхопiць
Марская гладзь ў сваiх абдымках.
На дне заснуць ўсе недахопы,
Увысь надзея –  светлай дымкай…


Рецензии