Мая Беларусь

Мне з малества ўтульна ў маленькай хаціначцы,
Дзе бабуля заўсёды пякла беляшы,
Я ў сэрцы нясу вобраз кожнай сцяжыначкі.
Там пяшчотна, лагодна ранімай душы.

Я па полі прайду, дзе рамонкі з валошкамі
Стойка поплеч стаяць, як калісьці бацькі
Захіналі сабой кожны кут роднай вёсачкі,
Каб мая Беларусь існавала вякі.

Помняць подзвіг народа лясы ды лагчыначкі,
Мілагучна пяюць нам уначы раднікі,
Салаўіныя трэлі, малочныя крыначкі,
Нам дасталася шчасце з бацькоўскай рукі.

Азірніся навокал: мая сінявокая
Запрашае ў госці мільёны сяброў,
Тут звяры пачуваюць сябе абаронена,
Векавыя дубы зберагаюць спакой.

Толькі б крочыць з братамі ў мірнай супольнасці
Па бясхмарных прасторах палёў і лясоў,
Услаўляючы працу людзей рознай творчасці.
Мы павінны быць годнымі нашых дзядоў!


Рецензии