Далёка

 

На сiняё моры-морачку на крутым беражочку
Грым вяселле гуляе з гудочкамi ды з цымбаламi.
На гары-прыстоле, на белым каменнi сядзiць Божа,
Правiцай трымае цвёрда залаты ключы.

Разам на каменнi з вялiкiм Божа дзяўчына сядзiць,
Райскiя пяе песнi ды кожнаму здароў’е дае.
Паўсюль льецца гучны голас, б’юцца бубны, граюць ражкi.
Дуб трымае моцна каранямi беражкi.

Прыпеў:
Далёка-дале-далёка, далей думак i аблокаў
У палацы за сталом цясовым сядзяць нашы цары:
Сонца з неба, вецер з поля, камень з мора, дуб ад зямлi.
Думу думаюць, ствараюць наш саборны свет – вечны свет.


Узяў параненька даволi хлеба-солi, торбу сабраў.
Першым разам, лепшым часам йшоў Далёка праз тры ракi,
Цёмнымi барамi, праз iмхi, праз топкiя балоты,
Каб царам на ростань знесцi хлеб – маё дабро.

Аж да самага краю зямлi дайшоў… Да краю раю!
Каля брамы раю я паклаў добрую трэбу сваю.
Зара-заранiца ад цароў мне перадала ключы -
Я спазнаў, што гук свецiцца, а святло гучыць!

Прыпеў:


Рецензии