Ахвяра свайго рэжыму

(Жартаўлівае)

Дзень і ноч падымае гіры,
Хоча быць самым моцным у міры,
Закаханы ў фізкультуру,
Ён нарошчвае мускулатуру.
Пратэінавая дыета:
Лепей мяса, чым з бульбай катлета.
Вугляводы дазволены зранку,
Малако п’е пад калыханку,
Ад дзяўчат не мае адбою,
Яны ходзяць за ім чарадою,
Але ён застаецца без пары:
На пачуцці стаў вельмі скнары.
Дзе ж там будзеш да дам заляцацца,
Калі трэба у джым спяшацца!
Не вылазіць ён год ужо з джыма.
Стаў ахвярай свайго рэжыму.


Рецензии