Семантычна бессань

Шмат каранёў іх іўрыту лезе ў галаву,
ўшрубоўваецца ў мазгі васьмідзесяцігадовыя.

Усё дарэмна...

Ніводнай валасінкі не прарастае на лысінкі.
І яна чухаецца, свярбіць ...невыноснаю.

Калі засынаю.

А калі ніколі, такі засну пад раніцу,
то сны, выключна і чамусьці, на беларускай.


Рецензии