Як цёмка, хмарна...

Як цёмка, хмарна на дварэ,
Лес мрэе ў тумане.
Застылы прывід на гарэ,
Клыкасты на кургане.

У цемры лёгка заблудзіць,
Істоты ўзнікаюць.
Нячысцік вабіцца вадзіць,
Прыгоды напаткаюць.

Напаўадкрыты небакрай,
Бягуць па небу хмары.
Прывіда постаць выбірай,
Ажыццявяцца мары.

Задумка раптам ажыве,
Ты ў яе ў палоне.
Сцяжком па казачнай канве,
Вялізны дуб аголен.

Прапаў адразу цемры страх,
Усё вядомым стала.
Прывіду, што з клыкамі – крах,
Пужацца не прыстала.


Рецензии
Да мное в темноте может привидеться
С радостью читаю на моём родном языке
Хотя уже подзабыла чуть
Прекрасно написано Татьяна
Уютного вечера Вам!

Валентина Бутрос   10.01.2023 20:49     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую, Валянціна,за водгук! Пісаць на беларускай мове лёгка, але, на жаль, не ўсім яна вядома... Не кожны чытач мае патрэбу ў ёй... Таму аддаю перавагу расійскай... З удзячнасцю ды цяплом!

Татьяна Цыркунова   11.01.2023 09:44   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.