Далёкiя i блiзкiя

Радком халодным прытыкнуся,
Каб зноў сагрэць душу чужую.
Прашу, жыву, ізноў малюся,
Сваё цяпло "чужых" я чую.

Адзін з іх цёпла дакранецца,
Ды ненаўмысна, мімаходзь,
Упершыню мне усьміхнецца,
Няёмка так:"Прабач, праходзь?".

Куды ты, мне так незнаёмы?
Пастой, пазыч крыху цяпла!
Ты мне нясі яго  дадому,
Каб там Яна адчуць змагла...

Бо дома крыўда сьпіць на льдзіне
І ў снах сваіх мяне кляне,
Што здрадзіў некалі адзінай,
На самай справе, а не ў сьне...


Рецензии