Каляды

Мароз. Каляды.Радасць. Шчасце
Цукеркі. Песні. Дзеці. Смех.
Настрой - нібыта ты ў казцы!
Завеі ды бялюткі снег.

У капялюшах - елкі, сосны.
Зямля пад коўдрай. Прыгажосць.
У выцінанцы ў хатах вокны.
Ды горка, санкі! Маладосць!

Ад сонца - снегу зіхаценне.
Там , на рабінцы, снегіры.
Бярозы. Шэрань. Захапленне.
Малюнкі матухны-зімы.


Рецензии