Блак тная крын ца

БЛАКіТНАЯ КРЫНІЦА
 
Старажытнае паданне аб блакітнай
Крыніцы на тэрыторыі Беларусі,
на Слаўгарадскай зямлі.
***
Даўным-даўно,
Больш за тысячу гадоў,
На паўнаводных берагах Сожа людзі-волаты жылі.
Дужа моцныя і статныя яны былі.
Сярод іх вызначаўся сілай- змрочны Марк,
А статнасцю і высакароднасцю-Сцяпан.

Пакахала Сцяпана прыгажуня Кацярына.
І Сцяпану была яна люба і міла.
Але і Марк Кацярыну кахаў,
Праходу ёй не даваў,
Таму і сватоў да яе паслаў.

Дзяўчына адмовіла адразу яму.
Выдумала для жаніхоў спаборніцтва.
Хлопцам-молатам
Казала:
Хто далей кіне вялікі камень за раку,
За таго і замуж пайду.

І кінулі волаты камень,хто далей...
У паядынку Марк быў мацней.
І зразумела Кацярына,што не быць ёй з каханым сваім.
Сказала яна тады ім:
За нялюбага ўсё адно не пайду,
Лепш людзям Крыніцай служыць пайду.
І знікла яна ў зямлі,
Ператварылася ў ваду,
Ў Крыніцу блакітную.

Так з той пары прабілася блакітная Крынічка,
З чыстай і ключавой вадзіцай.
К ёй ідуць і едуць  людзі- паломніцтва па традыцыі.
Каб Блакітнай крыніцы пакланіцца,
Вады Святой і ключавой напіцца...
Ды здароўя сабе набыць,
Каб дужым і моцным быць!

14 жніўня 2022г.

Аўтар
Людміла


Рецензии
Вялікі дзякуй усім чатачам,якія звярнулі ўвагу на маю старонку і прачыталі вершы на маёй беларускай мове.
З цяплом і пажаданнім усяго самага найлепшага.

Людмила Бельская 2   10.12.2023 22:47     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.