Матчыны спевы

Як хораша спявала маці,
Наводзячы парадак у хаце!
На вокнах -новыя фіранкі,
Галосіць певень каля ганку.

Спявала пра валошкі ў полі,
Спявала аб жаночай долі,
Аб тым,як ішлі на бой салдаты
(Не многія прыйшлі да хаты...)

З сястрыцай, седзячы на печы,
Мы песні слухалі,малечы.
А баба Маша завіхалася,
Каб цеста ў дзежцы падымалася.

Скварчэла сала на патэльні -
З блінцамі смачна было вельмі!..
Стаяў Вялікдзень ля парога -
Жыцця над смерцю перамога !


Рецензии