Са Святам Вас Хлебаробы!

Вось і свята прыйшло ў нашы хаты,
Да цябе гаспадар на сяле.
Хлебароб: і сявец і араты,
Той, чый хлеб, кожны дзень, на стале.

Гэта ты калі сонейка ўсходзіць,
Дзесьці ў полі і сеяш, і жнеш.
Дзякуй Богу зямелька ў нас родзіць,
Бо ты талент ёй свой аддаеш.

Зелянеюць без краю палеткі,
А над імі буслы - добры знак.
Сёння Свята - табе дораць кветкі,
І ад нас шмат сярдэчных падзяк!

Не - нялёгкай былі гэта праца:
Рукі з кветкамі зноў у мазалях,
Але кажаш, што нельга іначай,
Кожны з нас выбірае свой шлях.

Я віншую цябе з гэтым Святам,
І шаную нялёгкі твой лёс!
Хай жа шчасцейкам поўняцца хаты,
Што пад шатамі белых бяроз!


Рецензии