Навагодняя веха

Жыццё бяжыць, спяшыць наперад,
Заве з сабою, клiча ўдалеч.
Дае надзею, будзiць верай,
Каб шлях свой праведны шукалi.

Нам кожны Новы год, як веха,
На пройдзеных сцяжынках долi.
Спытаць –  застаўся чалавекам?
Цi плыў з папутным ветрам ў полi?..

Да долу гнуўся, як галiнка,
Убогiм вiўся, як барвенак.
Дрыжэў прад бурай, бы асiна,
Мяняўся помыслаў адценак…

Згубiў i годнасць, i сумленне,
Скавала сэрца ганарлiвасць.
Схаваў душу сваю за ценем,
Служыў Эрэбу-Богу, хцiва…

Жыццё дае да зменаў шанец,
Звярнуць свой лёс ад цёмнай плынi,
Заўважыць зорку у тумане,
Яе прамень, што топiць льдзiны.


Рецензии