Дзе шугаюць пажары...

Дзе шугаюць пажары,
Дзе лістота, як тло,
Вынікаюць пачвары
Праз туманава шкло...
На Палессі на багне
Ля бруснічнай зямлі,
І легендаю бахне,
І зямлёй на галлі...
То спархнелыя думкі
Завярэдзяць нутро,
То былыя задумкі
Задзіравяць вядро...
Але хлыне прароцтва.
Абазначыцца ток!
І зямное сіроцтва
Будзе гнаць першаток!


Рецензии