На ростанях Любовi - 27 -

Не пакідай, дар, турбуй душу,
Луг сцюжны - шэрань яшчэ точыць,
Немы дых холаду сурочыць
Тым, што прайшоў зімы мяжу...
       Аўрора сніць на поўні раллю,
       Шпіль востры. Крыж. Тут пільна.
       Успомніў ранкам: высока... Вільня.
       Містэрыі пачапіў - прывід лаўлю...
Цячэ на твар сняжыца кроз,
Цярэбіць дым, узвей панараму
Вачэй зімы. Шкляную Браму
Цяпер адолеў, Браму навырост...
       Снягі, голаснасць - сілкі, сілкі.
       Віхру космы, юшкі яднае
       Пляск гурб гарбатых, стырно азнае,
       Пыніць, спрабуе ток рукі...
Не. Гурбы. Дранцвіць душу
Архітэктар. Не вы. Насалоду
Ліст лаўра крэсліць - пашаноту.
Віно: вады дасць гладышу.
       Ірве завей гул дратоў, слупоў.
       Нёс пошчак. Радасць. Правіна.
       Шыб росквіт, і зноўку: Вільня.
       Дзве ружы цэльныя - дыхае Любоў!..


Рецензии