Вастрыё стралы

«Ты, каго падчас ракавання пытаюць апошнім, а пасля перамогі садзяць за стол вышэй усіх».

У. Караткевіч, «Каласы пад сярпом тваім»

«One more sweet boy to be butchered by man».

Hozier, «Swan upon Leda»



Ляці, страла. Ляці высока,
Крані аблокаў вышыню.
З табою сцяг. Рукі прарока
Тваю трымаюць галаву.

Ты - першы ўдар у варожы грудзі,
Ты - першая на зямлі кроў.
Ты - та, каго абралі людзі,
Ты - той, хто гіне за любоў.


Рецензии