Казка

Неяк насупiла лобiк дачушка,
Сумна ўглядаясь у мовы падрушнiк
- Тата, скажы, а навошла мне мова?
Ведаю рускi i мне дастаткова.

- Ты не сумуй, калi кнiгу гартаеш!
Ведай, без мовы ты шмат што губляеш!
Словы - ад продкаў скрозь час караблi,
Нам нясуць вобразы роднай зямлi.

Ты не пачуешь, як зоркi у нябёсах,
Уражана шэпчуцца аб людскіх лёсах,
Птушкi цябе не паклiчуць у вырай,
Дуб векавы не падзеліцца сілай.

Моўчкi лунае гурт белых хмар,
I не адкрые табе сваiх мар...
- Я зразумела! Прабач, калiласка!
Мова патрэбна, каб у нас жыла казка!


Рецензии