Родны край

Край родны моцна захапляе,
Мясціны розныя бакі,
У сэрцы неяк адчуваеш
Пяшчоту, ласку да зямлі,
 
Дзе нарадзіўся, дзе ты ведаў
Сядзібы кожны закутак,
Лясоў прыемны цудоўны гоман,
Кахання сарамлівы смак,
 
Усіх рачулак павароты,
Цягучы крок і ціхі плёск,
Як быццам вены пранізваюць,
Жыццёвай хвалі крывацёк,
 
Палі, сады пад мірным небам,
Птушыны крык удалечы згас,
Душой расчуленай вітаеш
І чуеш ветлівы адказ.


Рецензии