Стары вятрак

Стары вятрак не мае болей сілы
Круціцца так, каб збожжа памалоць.
Яго жыццё зямное падкасіла
І крылы ў неба сінь не падняло.

Калісьці тут жыццё гуло, кіпела.
Тут быў настрой: вясковых дзён базар.
Цякла мука з зярнятак стужкай белай --
Мяхі з мукой ляжалі на вазах.

Насілі зерне на плячах шырокіх
Да ветрака асілкі-мужыкі.
А я глядзеў на грузныя іх крокі,
На мышцы іх напружанай рукі.

Курылі самасад дзядзькі з вусамі,
Дзяліліся навінамі жыцця.
Збіраў вятрак працоўны люд на саміт,
Ён дыхаў праўдай: верай пачуцця.

Пасля -- вятрак у пана адабралі.
Парушылі былы вясковы лад.
У ветраку зярняткі больш не гралі --
Пачаўся веры наскай заняпад.

19.12.2022.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →